Між палітвязняў, вывезеных ва Украіну, — асуджаны за канал "Беларусь за МКАДам"
Аляксандр Катовіч / "Наша Ніва"
Сярод палітвязняў з украінскім пашпартам, якіх вывезлі з Беларусі ва Украіну 22 лістапада, быў 35-гадовы Аляксандр Катовіч, піша "Наша Ніва".
Яго арыштавалі ў жніўні 2023 года, а ў сакавіку 2024-га асудзілі на пяць гадоў калоніі. Катовіча прызналі вінаватым паводле чатырох палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
арт. 130 — распальванне варожасці;
арт. 361‑1 — стварэнне экстрэмісцкага фармавання;
арт. 368 — абраза Лукашэнкі;
арт. 367 — паклёп на Лукашэнку.
На сайце МУС Катовіч пазначаны як адзіны стваральнік экстрэмісцкага фармавання "Беларусь за МКАДам". Акаўнты ў Інстаграме і TikTok з такой назвай ужо не існуюць, а тэлеграм-канал яшчэ мае каля 8 тысяч падпісчыкаў. На ім, дарэчы, з'явілася паведамленне, што Катовіч не мае дачынення да яго стварэння: "Карнікі "прывязалі" невінаватаму чалавеку артыкул, а аграхунтаўскае судзілішча паслухмяна выпісала тэрмін. Гэта ўсё, што трэба ведаць пра краіну, дзе законы даўно перасталі працаваць".
Прысуд Катовічу вынесла суддзя Мінскага гарадскога суда Святлана Чарапанава. Пакаранне ён адбываў у калонію №17 у Шклове.
Па памілаванні Лукашэнкі 22 верасня ва Украіну быў перададзены 31 чалавек. Сярод іх, паводле інфармацыі СМІ, былі як палітвязні, так і людзі, асуджаныя за побытавыя ці крымінальныя злачынствы.