Пасля разгрому ад БАТЭ “Крумкачы” выйгралі ў “Віцебска”

Матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў нядзелю, 19 чэрвеня. Сталічныя “Крумкачы”, якія ў папярэднім туры атрымалі жорсткі накаут ад БАТЭ, цяпер змаглі адыграць страчаныя ачкі ў матчы з “Віцебскам” — 1:0.
У сваю чаргу барысаўскі БАТЭ змог адпомсціць свайму крыўдзіцелю ў фінале Кубка Беларусі — жодзінскаму “Тарпеда-БелАЗ”. Барысаўчане правялі гэтае дэрбі на гасцявым полі. Лік матчу — 1:2 на карысць БАТЭ.
“Граніт” у сябе дома адолеў брэсцкае “Дынама” — 2:1, а “Слуцк” апынуўся мацнейшым за “Белшыну” — таксама 2:1. “Нафтан” згуляў з “Мінскам” у нічыю — 1:1.
Сёння 13-ты тур скончыцца наступнымі матчамі: “Гарадзея” — “Славія”, “Дынама” (Мінск) — “Нёман”, “Шахцёр” — “Іслач”.