Памёр Мікалай Слюнькоў, які кіраваў Беларуссю падчас аварыі на ЧАЭС
Ва ўзросце 93 гадоў памёр былы кіраўнік Беларусі Мікалай Слюнькоў, паведамляе прэс-служба МТЗ.
Ён узначальваў ЦК Кампартыі Беларусі з 1983 па 1987 год. Якраз у часы ягонага кіравання адбылася Чарнобыльская трагедыя. Тагачаснае кіраўніцтва БССР на чале з Слюньковым усяляк замоўчвала небяспечныя наступствы выбуху на ЧАЭС.
З 1990 года Слюнькоў выйшаў на пенсію і пражываў у сталіцы.