Памёр мадэльер Джорджа Армані

Джорджа Армані / AFP / East News
4 верасня ва ўзросце 91 года памёр італьянскі мадэльер Джорджа Армані, паведамляе выданне La Repubblica.
Прычына смерці не называецца. Але як сцвярджаецца ў СМІ, Армані некалькі месяцаў аднаўляўся дома пасля шпіталізацыі.
У публікацыі La Repubblica адзначаецца, што мадэльер "сышоў так, як заўсёды хацеў бы, ведаючы яго: працуючы".
Апошнім часам Армані нячаста быў на паказах і нават прапусціў апошні Тыдзень моды ў Мілане.
Армані нарадзіўся ў 1934 годзе ў Італіі. Працаваць ён пачаў з афаррмлення вітрын ва ўнівермагу. Потым быў дызайнерам у модным доме Nino Cerruti. У 1975 годзе мадэльер заснаваў уласны брэнд Giorgio Armani, які стаў сімвалам італьянскай элегантнасці і мінімалізму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.