Дызайнер Джорджыа Армані ўпершыню прапусціць Тыдзень моды

Джорджыа Армані / REUTERS
Легенда моды Джорджыа Армані ўпершыню за сваю кар’еру прапусціць два ўласныя паказу на Тыдні моды ў Мілане, паведамляе ВВС.
Італьянскаму дызайнеру 90 гадоў, нядаўна яго на кароткі час шпіталізавалі. Цяпер ён аднаўляе сілы дома, гаворыцца ў заяве яго кампаніі. Там дадалі, што ён будзе дыстанцыйна сачыць за паказамі сваёй калекцыі.
Кар’ера Армані працягваецца ўжо больш за пяцьдзесят гадоў. У мінулым годзе дызайнер сказаў, што можа пайсці на пенсію ў бліжэйшыя гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.