Беларускі дызайнер шые модныя худзі з мяшкоў для бульбы

Ільяное худзі з мяшкоў для бульбы / @zhdanoviich
22-гадовы дызайнер з Мінска Ягор Ждановіч стварае арыгінальныя худзі з нестандартнага матэрыялу — мяшкоў для бульбы.
Як паведамляецца ў Instagram-старонцы брэнда, коратка пашыты оверсайз-світар зроблены цалкам з лёну. На спіне вышыты надпіс “Палессе”.
“Тканіна колючая і не пераносіць машынную мыццё. Гэта худзі — хутчэй арт-аб'ект і творчы парыў дызайнера, чым зручная рэч для штодзённага выкарыстання”, — папярэджваюць стваральнікі.
Купіць худзі можна толькі па перадзамове. Яго прапануюць у трох памерах — S, M і L. Чакаць выраб прыйдзецца 10–14 дзён. Кошт — 250 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.