Памёр клірык Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску протаіерэй Сергій Гардун
Протаіерэй Сергій Гардун / minsknews.by
Памёр клірык Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску протаіерэй Сергій Гардун, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook былы прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін.
Паводле слоў Лепіна, Гардун быў "чалавек, які шмат зрабіў для развіцця "беларусчыны" ў Царкве і Царквы — у "беларусчыне". З Гардуном заўсёды было пра што пагаварыць пры сустрэчы і з гэтай жа прычыны заўсёды складана было пры сустрэчы разысціся", піша Лепін.
Гардуну было 63 гады. Ён быў першым прарэктарам Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ і выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Узначальваў працоўную групу Біблейскай камісіі, якая перакладала на сучасную беларускую мову Новы Запавет. За гэтую працу Гордан быў узнагароджаны прэміяй "За духоўнае адраджэнне".