Памятны знак класіку беларускай літаратуры зрабілі па-руску
Памятны знак Івану Мележу ў Хойніках / hoiniki.by
У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Падзея адбылася напярэдадні 104-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паведаміла раённая газета "Хойніцкія навіны".
Іван Мележ — ураджэнец Хойніччыны. Памятны знак яму паставілі ў гарадскім парку на алеі "Ганаровыя грамадзяне Хойніцкага раёна". На адкрыцці было раённае начальства — старшыня райсавета Людміла Рудчанка і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер. Званне ганаровага грамадзяніна раёна пісьменніку надалі ў 2024 годзе.
Праўда, памятны знак беларускаму класіку зроблены цалкам на рускай мове.
Памятны знак Івану Мележу ў Хойніках / hoiniki.by
Памятны знак Івану Мележу ў Хойніках / hoiniki.by