Памочніца пракурора расказала дзецям, колькі яе калегі дапыталі людзей
Відэапрэзентацыя з рэкорднай лічбай дапытаных / zelwa.by
Прадстаўнікі пракуратуры працягваюць наведваць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, каб пагаварыць пра справу "генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд". У Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці памочніца пракурора Ганна Стралец пабывала ў лагеры "Блакітная хваля". Як піша раённая газета, яна асабліва падкрэсліла, колькі яе калегі ўжо дапыталі па справе людзей — больш за 18 тысяч сведкаў. А сярод іх 8 тысяч былых вязняў канцлагераў і лагераў смерці. Гэта падаецца, як вялікае дасягненне людзей у пагонах.