Палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі з Мінска ў гомельскі СІЗА

Палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі з Мінска ў гомельскі СІЗА

Палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі з Мінска ў гомельскі СІЗА-3, паведамляюць праваабаронцы. Месяц таму шматдзетную маці асудзілі на чатыры гады калоніі. Яе адрас: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вольга Віктараўна Залатар.

Залатар прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "стварэнне экстрэмісцкага фармавання", "арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Палітзняволеная не прызнала віну.

Вольга Залатар знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Паводле версіі следства, яна адміністравала мясцовы дваровы чат, арганізоўвала "несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы" (чаяванні, прагулкі і канцэрты). Вольга заяўляла, што пасля затрымання падвяргалася катаванням з боку сілавікоў.

Залатар — маці пяцярых дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.