Палітвязню Дзмітрыю Гопту адмовілі ў памілаванні

Палітвязню Дзмітрыю Гопту адмовілі ў памілаванні

Палітвязню з псіхічным захворваннем Дзмітрыю Гопту адмовілі ў памілаванні, паведамляюць праваабаронцы. 22-гадовага хлопца з разумовай адсталасцю асудзілі на 2 гады калоніі за ўдзел у пратэстах 2020 года ў Жлобіне: за ўдзел у "масавых беспарадках" і "гвалт у дачыненні да міліцыі".

У снежні мінулага года прадстаўнікі ініцыятывы Юрыя Васкрасенскага паведамілі сваякам Гопты, што хлопца могуць памілаваць. Перадумалі?

Маці Дзмітрыя Гопты кажа, што калі ён патэлефанаваў і расказаў пра адмову, то плакаў — ён вельмі спадзяваўся на памілаванне, проста жыў надзеяй на хуткае вызваленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.