Пакістан заявіў пра два збітыя індыйскія ваенныя самалёты
Пакістан заявіў пра два збітыя індыйскія ваенныя самалёты. Напярэдадні яны перасеклі лінію кантролю і нанеслі ракетны ўдар па лагеры баявікоў у пакістанскай частцы Кашміра. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", індыйская авіяцыя не праводзіла такіх авіяўдараў з 1971 года.
Пакістанскі бок сцвярджае, што на тэрыторыі Пакістана ўпаў толькі адзін збіты індыйскі самалёт. Пілот катапультаваўся, яго арыштавалі пасля прызямлення. Лёс яшчэ двух пілотаў пакуль невядомы.
Індыя здарэнне не каментуе.
DC Budgam confirmed to me crash of one helicopter at Garend, Budgam. She said it's either from Army or IAF. It crashed accidentally. Preliminary reports say that the pilot died. pic.twitter.com/Jl88OKcotJ
— Ahmed Ali Fayyaz (@ahmedalifayyaz) 27 февраля 2019 г.