Пах газу можа адчувацца сёння ў цэнтры Мінска — без панікі
Парк Янкi Купалы ў Мінску / sauko.by
Пах газу могуць адчуць сёння мінчукі ў раёне вуліцы Янкі Купалы.
Прычына — рамонтныя працы на газаводзе. Іх будзе суправаджаць выкід газу ў атмасферу, папярэдзілі ў Мінгарвыканкаме.
Гаворка ідзе пра тэрыторыю ад моста праз Свіслач у раёне вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Максіма Багдановіча.