Паглядзіце, як выглядае з вышыні птушынага палёту Нацыянальны стадыён у Мінску

Национальный футбольный стадион в Минске

Фатограф Іван Леванюк зрабіў прыгожае відэа / Скриншот видео

У сеціве з’явілася відэа палёту над новым Нацыянальным стадыёнам, які дабудоўваюць кітайскія спецыялісты ў Мінску.

Хто будзе гуляць на Нацыянальным стадыёне?

З-за ўдзелу ў вайне ва Украіне Беларусь трапіла пад санкцыі УЕФА. Зборная Беларусі і беларускія клубы ўсё яшчэ могуць выступаць у турнірах УЕФА, але ім забаронена праводзіць міжнародныя матчы на тэрыторыі нашай краіны.

У такой сітуацыі зборная Беларусі па футболе не можа праводзіць афіцыйныя гульні на новым стадыёне. Тэарэтычна, тут могуць праходзіць матчы Кубка Беларусі, чэмпіянату Вышэйшай лігі, матч за Суперкубак або таварыскія сустрэчы з расійскімі клубамі ці зборнымі іншых краін.

Калі стадыён здадуць у эксплуатацыю?

Першапачаткова планавалася здаць арэну да 31 снежня 2024 года. У кастрычніку мінулага года на ёй нават выпрабоўвалі падсветку.

Цяпер тэрміны здачы перанесены, але дакладная дата пакуль не называецца. Паводле дакументаў, інфраструктура вакол стадыёна, якая будуецца за кошт беларускай дзяржавы, павінна быць гатовая да 1 кастрычніка 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.