Паглядзіце на першы і апошні ноўтбук, сабраны на “Інтэграле” у 1993 годзе

Электроника МС1504

Рарытэт часоў СССР / Омский музей "РетроЭВМ"

Расійская ІТ-кампанія паказала першы і апошні савецкі ноўтбук — “Электроніка МС1504”, сабраны на мінскім заводзе “Інтэграл” у 1993 годзе. Гэтая мадэль была клон ам ноўтбука Toshiba T1100 Plus.

Прылада набыта для калекцыі Омскага музея “РэтраЭВМ”. Як заяўляюць калекцыянеры, яна захавала арыгінальныя савецкія камплектуючыя.

Тэхнічныя характарыстыкі дадзенага ўзору:

  • працэсар: ДЛ-24А;

  • дысплей: манахромны ІЖГ93 640×200 пікселяў;

  • памяць: 640 КБ на мікрасхемах КР565РУ11Д;

  • аўтаномнасць: 2–4 гадзіны працы ад акумулятара НКГЦ-4-1;

  • вага: 4,5 кг.

Дадзеная мадэль была распрацавана ў 1990 годзе і стала апошнім серыйным камп’ютарным праектам СССР. Пры гэтым яе вытворчасць працягвалася да 1994 года. Кошт складаў каля 500 долараў.

Варта адзначыць, што інжынеры СССР часта проста капіравалі заходнія ўзоры тэхнікі. Савецкі Саюз прайграў тэхналагічную гонку Захаду ў 70-я гады ХХ стагоддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.