Падставіць другую шчаку: пра перамовы з рэжымам гаворым з ксяндзом Барком
Ідэя перамоваў з беларускім рэжымам для ўратавання і вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій знаходзіць усё больш прыхільнікаў. Маўляў, сёння найперш трэба думаць пра людзей, а потым падумаем пра новыя выбары. І, здавалася б, гэта гучыць вельмі па-хрысціянску: любы мір лепшы за вайну.
Ці азначаюць перамовы з рэжымам, што беларусы пагаджаюцца прабачыць тым, хто іх пераследаваў і катаваў? Ці сапраўды гэта будзе па-хрысціянску і ворагу трэба прабачаць? Ці дапаможа гэта спыніць рэпрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ксёндз Вячаслаў Барок.