Падручнікі па гісторыі Беларусі не паспелі надрукаваць да навучальнага года
Адзінаццацікласнікі пачалі навучальны год без падручнікаў па гісторыі Беларусі.
Наклад не паспелі надрукаваць і развезці па школах. Ва ўсялякім выпадку, вучні адразу некалькіх устаноў пацвердзілі Еўрарадыё, што падручнікаў няма. Прычым гэты падручнік нельга здабыць і ў "электронцы" — у адрозненні ад іншых дапаможнікаў, якія публікуюцца для вольнага выкарыстання.
Выпускнікі школ здаюць экзамен у тым ліку і па гісторыі Беларусі. Як рыхтавацца да іспытаў і засвойваць праграму — пытанне.