Падлеткі з Барысава паклалі камяні на рэйкі і прымусілі цягнік спыніцца
Падлеткі з Барысава паклалі камяні на рэйкі і прымусілі цягнік спыніцца / rw.by
24 ліпеня на перагоне паміж станцыямі Новасыды і Барысаў пяцёра падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў расклалі камяні на рэйкі. Машыніст своечасова заўважыў перашкоду і рэзка затармазіў, — паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
Зараз па факце здарэння праводзіцца праверка.
Двое падлеткаў аказаліся маладзейшымі за ўзрост, з якога наступае крымінальная адказнасць. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка, а бацькі могуць быць прыцягнуты да адказнасці паводле артыкула 10.3 КаАП за неналежнае выхаванне.
З падлеткамі і іх бацькамі супрацоўнікі транспартнай міліцыі правялі прафілактычную гутарку.