Падчас пажару ў начным клубе ў Каліфорніі загінулі больш за 30 чалавек
Падчас пажару ў начным клубе ў Каліфорніі загінулі 33 чалавекі. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы, таму колькасць ахвяр яшчэ можа павялічыцца, інфармуе тэлеканал NBC News.
Пажар адбыўся ў складскім памяшканні ў горадзе Окленд у ноч з пятніцы на суботу. Там быў нелегальны начны клуб. Паколькі білеты не прадаваліся, колькасць прысутных людзей невядомая. Іх магло быць ад 50 да 100 чалавек (сярод іх маглі быць і падлеткі). Прычына ўзгарання невядомая. Адзначаецца, што гэта адзін з самых жахлівых пажараў у гісторыі Окленда.