Падчас пажару на ліцейна-механічным заводзе ў Салігорску эвакуявалі 150 чалавек
Прычына пажару яшчэ высвятляецца / t.me/mchs112by/
Падчас пажару на ліцейна-механічным заводзе ў Салігорску эвакуявалі 150 чалавек. Узгаранне адбылося ў панядзелак у кабінеце адміністрацыйнага будынка на трэцім паверсе. Яго ліквідацыяй займаліся шэсць адзінак тэхнікі ратавальнікаў.
Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.
t.me/mchs112by/