Падчас палявых работ згарэў яшчэ адзін трактар
Трактар пасля пажару / t.me/smolevichi_mp/
Падчас палявых работ згарэў яшчэ адзін трактар. На гэты раз здарэнне адбылося ў Смалявіцкім раёне. Каля 16-й гадзіны ў сераду МТЗ-3522 2015 года выпуску апрацоўваў поле з выкарыстаннем культыватара. Калі пачаўся пажар, трактарыст выклікаў ратавальнікаў і спрабаваў самастойна змагацца з агнём. Ён не пацярпеў.
Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца. Але ратавальнікі ўжо рэкамендуюць сельгаспрадпрыемствам "ажыццяўляць тэхнічнае абслугоўванне аўтатранспарту ў адпаведнасці з рэгламентамі на сервісных цэнтрах і акрэдытаваных арганізацыях", піша раённая газета.
Узгаранні трактароў (як раней камбайнаў) здараюцца нярэдка і ў розных рэгіёнах краіны.