Падчас моцных залеваў вада трапіла на станцыю мінскага метро
На станцыі "Плошча Леніна" (ілюстрацыйнае фота) / БЕЛТА
Увечары 20 траўня падчас моцных залеваў вада трапіла на станцыю мінскага метро "Плошча Леніна". Як паведамляе сталічны метрапалітэн, са скляпенняў станцыі пацякла вада. Цяпер яго работнікі "прымаюць меры па ліквідацыі няштатнай сітуацыі".
МНС удакладняе, што на рух цягнікоў гэта не паўплывала.
У сталіцы былі падтопленыя некалькі вуліц, асноўныя — Няміга-Раманаўская Слабада, Свярдлова і Маскоўская-Бабруйская. На дадзены момант рух на ўсіх участках дарог адноўлены.
t.me/mchs112by/