Падаражэў праезд і ў прыгарадным транспарце Мінска
Тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у сталіцы павышаюцца з 1 кастрычніка на 30%.
Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам. У адпаведнасці з ім, тарыф за 1 км праезду на аўтобусе агульнага тыпу на звычайных маршрутах складзе 344 рублі, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 356 рублёў. На хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу тарыф будзе 446 рублёў за 1 км, з мяккімі сядзеннямі — 464 рублёў, на экспрэсных маршрутах — адпаведна 516 і 534 рублёў, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, з сённяшняга дня кошт білета на адну паездку ў Мінску ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі і метро будзе складаць 2500 рублёў замест ранейшых 2000. Талон на аўтобус-экспрэс абыдзецца пасажырам у 3800 рублёў.
Міністр: Талон у грамадскім транспарце Мінска павінен каштаваць 6000
Фота — bymedia.net