Падаляк: у маці ўкраінскага ваеннапалоннага расіяне патрабуюць 5000 еўра
У маці ўкраінскага ваеннапалоннага расійскія вайскоўцы патрабуюць 5000 еўра. Яны запісалі відэа з ім і даслалі ёй, піша Міхаіл Падаляк, дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны. Ён падкрэслівае, што калі да панядзелка грошай не будзе, расіяне пагражаюць, што на наступным відэа будзе забойства яе сына.
Падаляк піша, што дзеянні расійскіх вайскоўцаў усё больш нагадваюць баевікоў-тэрарыстаў з Блізкага Усходу. Ён перакананы, што Расія "павінна быць прызнана дзяржавай-тэрарыстам".
Напярэдадні ўкраінскі бок заяўляў пра шматлікія парушэнні ва ўтрыманні расіянамі ўкраінскіх ваеннапалонных. Таксама ёсць інфармацыя пра планы іх правесці на парадзе 9 траўня.
Це відео надіслали матері українського полоненого російські солдати. Вони вимагають €5000 до понеділка, інакше на наступному відео буде страта її сина. військові дедалі більше нагадують бойовиків ІДІЛ. Росія має бути визнана державою-терористом. pic.twitter.com/Xbg7z15rJp
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) April 25, 2022