Пад Вілейкай расіянін зарэзаў студэнта Тэхналагічнага ўніверсітэта

Ад яе адправіўся да таты ў іншую вёску, Абадоўцы (бацькі не жывуць разам). Там яго і спасцігла смерць. Ён атрымаў два ўдары нажом, адзін з якіх — у сэрца. Сяброўка забітага кажа, што хлопец стаў выпадковай ахвярай, інфармуе "Наша ніва".

 

БЕЛТА дадае, што па падазрэнні ў забойстве затрыманы грамадзянін Расіі, які мае дазвол на часовае пражыванне ў нашай краіне. Раней ён ужо быў асуджаны за забойства. Паведамляецца, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.



Расследаванне крымінальнай справы ўзяло на кантроль упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
 

Фота — nn.by