Пад Віцебскам аўтамабіль урэзаўся ў дрэва, тры чалавекі загінулі

У Віцебскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў дрэва — у гэтай аварыі загінула тры чалавекі. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэту па Віцебскай вобласці.

Аварыя здарылася ў пятніцу, 6 лютага, каля 22.00. Кіроўца аўтамабіля Audi 100 у аграгарадку Ноўка не справіўся з кіраваннем і наехаў на прыдарожнае дрэва. У выніку здарэння аўтамабіль загарэўся. Кіроўца і два пасажыры загінулі на месцы здарэння.

Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа — парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерці дзвюх і болей асобаў.