Пад Стоўбцамі ўзарвалі воданапорную вежу (фота, відэа)
Збудаванне было аварыйным і магло абрынуцца ў любы момант.
У вёсцы Любкоўшчына Стаўбцоўскага раёна ўзарвалі воданапорную вежу. Зруйнаванне было планавым і праводзілася спецыялістамі МНС. Вежа размяшчалася на тэрыторыі агракамбінату “Колас”.
Збудаванне было ў аварыйным стане — вугал яго нахілу складаў паўметра, таму вежа магла абрынуцца на будынак птушніка. Спецыялісты распрацоўвалі план выбуховых работ цэлы тыдзень, а само зруйнаванне заняло ўсяго некалькі секунд, паведамляе прэс-служба МНС.

