Пад Мінскам у лоб сутыкнуліся два мікрааўтобусы (фота)
Кіроўца аднаго з іх атрымаў траўму пазваночніка.
У Мінскім раёне паміж вёскай Новае Поле і Заслаўем лоб у лоб сутыкнуліся два мікрааўтобусы, піша auto.onliner.by. Здарэнне адбылося 12 жніўня.
Паведамляецца, што сутыкнуліся мікрааўтобусы Mercedes Sprinter і Iveco Turbo Daily. "Мерсэдэсам" кіраваў 26-гадовы мінчук, які ехаў у напрамку Заслаўя.
Мікрааўтобус "Івека" вёў 29-гадовы кіроўца, які ехаў не прышпілены рамянём бяспекі. Пры аварыі ён пацярпеў і быў шпіталізаваны з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пашкоджаннем пазваночніка, пераломам костак таза.
Кіроўца "Мерсэдэса" пры ДТЗ не пацярпеў.
Фота: onliner.by