Пад Мінскам пасля сутыкнення з пешаходам загарэўся аўтамабіль Maserati (фота)

На трасе М1 пад Мінскам пасля сутыкнення з пешаходам загарэўся аўтамабіль Maserati Quattroporte. Здарэнне адбылося ўвечары 31 студзеня каля пасёлка Прывольны. Як інфармуе сайт onliner.by, кіроўца збіраўся з'ехаць на аўтадарогу М4 і з другой паласы перабудаваўся на першую. Там ён заўважыў пешахода, які пераходзіў дарогу з роварам у руках. Пасля суткнення рэшткі ровара засталіся, а сам пешаход знік. Яго шукае міліцыя.
Па словах кіроўцы, яго машына загарэлася ў той момант, калі ён шукаў пацярпелага. Легкавік згарэў цалкам.


