Пад Мінскам гарэла электрычка
Пажар у электрычцы / прэс-служба МНС
Увечары пад Мінскам гарэла электрычка, паведамляе прэс-служба МНС.
Каля чыгуначнай станцыі Міханавічы ў Мінскім раёне загарэлася электрычка "Мінск-Пухавічы".
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі адкрыты агонь у другім вагоне. Узгаранне ліквідавалі ў 21:42.
У выніку інцыдэнту пацярпелых няма.