Пад Лепелем легкавік трапіў пад фуру, загінулі два чалавекі
У Лепельскім раёне легкавік BMW трапіў пад фуру Volvo, загінулі два чалавекі. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося на 176 кіламетры трасы "Мінск Віцебск" у пятніцу каля 16-й гадзіны. Кіроўца BMW 1970 года нараджэння і пасажырка, якой на выгляд каля 50 гадоў (яе асоба высвятляецца), загінулі на месцы.
На месцы ДТЗ / vk.com/vitebsk__jai