Пад Гродна прайшоў міжнародны веламарафон (фота, відэа)
Каля 700 раварыстаў сабралася разам, каб масава праехаць уздоўж мяжы з Літвой і Польшчай.
Міжнародны веламарафон "Суседзi" прайшоў на Аўгустоўскім канале ў суботу, 18 ліпеня.
У марафоне прынялі ўдзел каля тысячы прафесійных раварыстаў і звычайных аматараў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі. Удзельнікі спаборнічалі ў асабістым і камандным складзе на дыстанцыях 60 і 38 кіламетраў. Спецыяльна для трэніраваных веласіпедыстаў зрабілі сур'ёзныя дыстанцыі, а для аматараў — міні-марафон на 9 км. Таксама ў веласпорце спаборнічалі дзеці. Для тых, каму няма шасці гадоў, арганізавалі 200-метровы заезд.
Традыцыйна старт пачаўся побач са шлюзам "Дамброўка", пасля чаго маршрут пралягаў праз вёскі Рынкаўцы, Сонічы, Дмісевічы і шлюз "Нямнова". Таксама спартсмены праехалі ўздоўж ракі Чорная Ганча, дотаў і фартоў Гродзенскай крэпасці. Для бяспекі на трасе дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ, медыкі, валанцёры, а таксама для зручнасці працавалі пункты з харчаваннем.
У Гродзенскай вобласці веламарафон праводзіўся ў 5-ы раз. Узроставых абмежаванняў для ўдзельнікаў не было.