Пад Чэрвенем "Мерсэдэс" узняў у паветра і ўспалымніў "Жыгулі" (фота)
У аварыі загінулі два чалавекі.
Каля вёскі Карпілаўка Чэрвенскага раёна Міншчыны адбылася страшная аўтааварыя са смяротным вынікам.
Як паведамляе interfax.by, увечары ў суботу, 22 жніўня, жыхар вёскі Натальеўск Чэрвенскага раёна ехаў нецвярозы на "Мерсэдэсе". Да таго ж, мужчына ў траўні быў пазбаўлены правоў кіроўцы. На дарозе ён сутыкнуўся з "Жыгулямі", якія ехалі насустрач яму.
Пры сутыкненні абедзве машыны перакуліліся, прычым "Жыгулі" загарэліся.
Паводле інфармацыі МУС, 58-гадовы кіроўца "Жыгулёў" і неўсталяваная жанчына, якая ехала з ім, загінулі.
Фота: onliner.by