Пад Бабруйскам згарэў палігон гуматэхнічных адкідаў (фота)
Пажар заняў 120 квадратных метраў.
У другой палове дня 23 сакавіка бабруйскім ратавальнікам паступіла паведамленне, што загарэўся палігон гуматэхнічных адкідаў пад вёскай Бабіна-1.
Як паведамляе сайт МНС, пажар заняў плошчу 120 квадратных метраў. Пакуль не прыбылі ратавальнікі, загнём змагаўся толькі вартаўнік з дапамогай рыдлёўкі і вядра з вадой.
Як мяркуецца, прычынай пажару стала пабочная крыніца агню.
На палігоне ўтылізуюцца гуматэхнічныя адкіды, прычым глыбіня іх залягання — да 6 м.







Фота — mchs.gov.by