Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску / фота з сацсетак

У Мінску праз амаль тры гады пасля закрыцця пачаўся рамонт Чырвонага касцёла. Гэта заўважыла выданне  katolik.life.

Плануецца, што рамонтныя работы зоймуць 20 месяцаў. Такім чынам, храм павінен адкрыцца пасля студзеня 2027 года.

У сацсетках 22 чэрвеня з'явіліся фатаздымкі агароджы, усталяванай вакол храма, і будаўнічай тэхнікі каля яго.

Раней паведамлялася, што рамонт касцёла cвятых Сымона і Алены ў Мінску павінен пачацца пад канец чэрвеня 2025 года.

У верасні 2022-га ў будынку адбыўся невялікі, але дзіўны пажар, былі разбітыя шыбы. Вынікі расследавання інцыдэнту грамадскасць так і не даведалася. Паводле афіцыйнай версіі, адбылося ўзгаранне праводкі. Аднак вернікі казалі, быццам чулі гук разбітай шыбы перад тым, як успыхнуў агонь, і бачылі дзіўных людзей ля храма.

Пасля гэтага ўлады зачынілі будынак на рамонт. Некалькі гадоў у будынку не вялося ніякіх дзеянняў. 

Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску / фота з сацсетак
Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску / фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.