Пачаўся продаж рамана “Дзюна” на беларускай мове

З 11 кастрычніка кнігу можна набыць у краме “Кнігаўка”

З 11 кастрычніка кнігу можна набыць у краме “Кнігаўка” / knihauka.com

11 кастрычніка 2025 года ў продаж паступіў культавы навукова-фантастычны раман амерыканскага пісьменніка Фрэнка Герберта “Дзюна”. Пераклад зроблены Ігарам Куліковым.

Набыць раман можна тут.  

Упершыню “Дзюна” была апублікавана ў 1965 годзе, твор адразу заваяваў прызнанне як чытачоў, так і крытыкаў, стаўшы лаўрэатам дзвюх самых прэстыжных жанравых узнагарод — прэмій “Х’юга” і “Нэб’юла”.

Падзеі рамана разгортваюцца на пустыннай планеце Аракіс, вядомай таксама як Дзюна — адзінай крыніцы каштоўнага рэсурсу, які мае ключавое значэнне для ўсёй Галактыкі.

Гэта эпічная гісторыя пра ўладу, экалогію, рэлігію, фанатызм і чалавечую волю, якая раскрываецца праз лёс юнага Пола Атрэйдэса — спадчынніка аднаго з Вялікіх Дамоў, якому наканавана стаць цэнтрам эпахальных перамен у сусвеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.