Наклады выпушчаных кніг у Беларусі зменшыліся за 14 гадоў больш як удвая

Кнігі, ілюстрацыйнае фота
Наклад кніг, выпушчаных у Беларусі ў 2024 годзе, знізіўся больш чым удвая ў параўнанні з 2020 годам. Такімі звесткамі падзяліўся Белстат у свежым статыстычным штогодніку 2025 года.
Як вынікае са статыстыкі, з 2010 года пастаянна зніжаліся не толькі наклады кніг, але і іх колькасць.
Напрыклад, у 2010 годзе ў Беларусі выпусцілі крыху больш за 11 тысяч кніг накладам у 43,1 мільёна асобнікаў. У тым ліку па-беларуску была надрукаваная 951 кніга агульным накладам у 4 мільёны асобнікаў.
А вось ужо ў 2024-м у нашай краіне выйшла 7171 назва кніг — на 4000 менш. Прычым агульны наклад склаў 18,1 мільёна экзэмпляраў — падзенне больш як у два разы.
Па-беларуску летасц выйшлі толькі 893 кнігі агульным накладам 3,1 мільёна асобнікаў. Тут падзенне накладаў склала 25%.
Найменшая колькасць беларускіх накладаў прыпадае на 2022 і 2023 гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.