Па ўсёй Беларусі плануюць увесці "чыстыя чацвяргі"

Касец, ілюстрацыйнае фота

Касец, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі плануецца ўвесці "чысты чацвер". Гэта будзе дзень, калі людзі і прадпрыемствы мусяць прыбіраць "замацаваныя" за імі тэрыторыі, "каб усе яны выглядалі аднолькава акуратна".

Цяпер такі панятак ужо існуе ў Мінску. Як заявіў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Ракоўшчык, "такі адзіны дзень прыборкі тэрыторый прапануецца ўвесці ўжо на ўзроўні рэспублікі".

За тое, што вы ў час не пакосіце траву на сваім участку ці не прыбярэце снег вакол свайго аўтамабіля, ужо даўно могуць папярэдзіць ці аштрафаваць. Аднак апошнім часам улады моцна актывізаваліся ў гэтым пытанні. За студзень-травень 2025 года толькі санстанцыя выпісала "нядбайным грамадзянам і суб'ектам гаспадарання" штрафаў больш як на 23 тысячы рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.