Па справе крадзяжу 200 мільёнаў узялі пад варту 12 чалавек

Па справе крадзяжу 200 мільёнаў узялі пад варту 12 чалавек

Упраўленне Следчага камітэта па г. Мінску расследуе крымінальную справу ў дачыненні арганізаванай групы, якая скрала грошы вытворчага нарыхтоўчага ўнітарнага прадпрыемства "Мінсккаапдругрэсурсы". Вядома, што дырэктар прадпрыемства меў групу з 17 чалавек. Ён арганізаваў прыёмку ў людзей другасных рэсурсаў па заніжаных коштах. Атрыманая розніца дзялілася паміж удзельнікамі групы ў залежнасці ад ступені ўдзелу чалавека ў незаконнай схеме.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, крымінальная справа распачатая па артыкуле "Крадзеж, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай". Пад варту ўзялі 12 чалавек, праведзеныя ператрусы, ідуць допыты. Ужо вядома, што за тры месяцы 2015 года было скрадзена не менш за 200 мільёнаў рублёў.

Па справе крадзяжу 200 мільёнаў узялі пад варту 12 чалавек
Фота: sk.gov.by