Па маскоўскіх крамах правядуць рэйды ў пошуках заходніх прадуктаў

Як паведамілі ВВС у дэпартаменце гандлю і паслуг Масквы, рэйды пачнуцца з верасня. Ці будуць такія мерапрыемствы паўтарацца і з якой перыядычнасцю, улады сталіцы пакуль не вырашылі.

У дэпартаменце заяўляюць, што алгарытм праверак будзе вызначаны да канца гэтага тыдня. На дадзены момант сеткавыя прадуктовыя крамы сталіцы складаюць для мэрыі спісы, дзе паказана, колькі забароненых тавараў засталося ў іх на складзе і да якога тэрміну іх плануецца прадаць. Таксама пакуль невядома, якія меры будуць прымацца ў дачыненні да тых рытэйлераў, якія не паспелі распрадаць забаронены тавар у названы тэрмін.

Нагадаем, што 7 жніўня расійскі урад на год забараніў увоз у краіну шэрагу прадуктаў з краін ЕС, ЗША, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі. Крэмль назваў гэты крок адказам на санкцыі Захаду.