Па брэсцкіх вуліцах пачаў ездзіць велапатруль (фота)

Ладзяць акцыю валанцёры грамадскай кампаніі "За Вела-Брэст", якія ў гадзіны пік патрулююць роварныя дарожкі ў мікрараёнах Усход і Кавалёва.



Са словаў удзельніцы акцыі Алены Каховіч, тлумачальная праца накіравана на выхаванне культуры ў брэсцкіх пешаходаў, якія перасоўваюцца па веладарожкам.



Каховіч: "Гэта стварае аварыйныя сітуацыі. У першую чаргу для раварыстаў — бывае цяжка рэзка затармазіць. На роварную дарожкувыбягаюць дзеці, тут ходзяць цёткі з кіпай торбаў — усім перашкаджаюць ехаць і хадзіць. Мы праводзім гэтую акцыю, каб нагадаць яшчэ раз пешаходам, якія заходзяць на роварныя дарожкі, што яны парушаюць правілі дарожнага руху і што для іх існуе нармальная паласа для перасоўвання".



Увага пешаходаў звяртаецца на наяўнасць знакаў, а таксама кожнаму выдаецца тлумачальная ўлётка з карыснай інфармацыяй па тэме. Працаваць велапатруль будзе штодня да канца лета.