“Нёман” зноў прайграў, мінскае “Дынама” ў канцоўцы вырвала перамогу

28 верасня завяршыўся 23-ці тур у Вышэйшай лізе / "Динамо-Минск"
Праграма апошняга дня тура пачалася ў Гомелі, дзе мясцовы клуб абыграў аўтсайдэра з Маладзечна з лікам 2:1. “Гомель” не прайграе ўжо пяць тураў запар.
У Смаргоні лакальную сенсацыю стварыў мясцовы клуб, абыграўшы “Нёман” з лікам 1:0.
Завяршыў тур матч у Мінску, дзе сталічнае “Дынама” толькі ў самай канцоўцы вырвала перамогу ў “Іслачы”, забіўшы з пенальці.
Гэтая перамога дазволіла дзейнаму чэмпіёну наблізіцца да лідара турніру на сем ачкоў, маючы яшчэ гульню ў запасе.
Гэты вынік, верагодна, не задавальняе кіраўніцтва "МЛ Віцебск", якое, паводле інфармацыі Bel.football, вырашыла змяніць трэнера. З 29 верасня каманду будзе трэніраваць Віктар Пятрашка, які ўзначальвае другую каманду віцебскага клуба.
Усе вынікі тура:

Становішча ў чэмпіянаце пасля 23-га тура:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.