"Нёман" абыграў "Арсенал" у перанесеным матчы 20-га тура

У Вышэйшай лізе прайшоў адкладзены матч / "Нёман"
У Гродне 10 кастрычніка адбыўся перанесены матч 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. "Нёман" з мінімальным лікам 1:0 абыграў "Арсенал". Адзіны гол на 76-й хвіліне забіў Павел Савіцкі. Варта адзначыць, што гэта быў адзіны ўдар у створ брамы "Арсенала" за ўсю гульню.
Гэтая перамога стала для каманды Ігара Кавалевіча другой у апошніх сямі матчах у Вышэйшай лізе. 15 кастрычніка гродзенцы правядуць яшчэ адзін перанесены матч — 19-га тура ў гасцях у "Слуцка".
"Арсенал" не можа перамагчы ўжо чатыры гульні запар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.