Ножны шпурляк на Аршаншчыне. Што? Хутка выйдзе незвычайная кніга — стрым
Арцём Сізінцаў і яго кніга / Калаж Еўрарадыё
Пра беларускі спорт пішуць не так шмат кніг. А па-беларуску — тым болей. Аматар футболу журналіст Арцём Сізінцаў вырашыў крыху выправіць гэтую сітуацыю. І напісаў кнігу пра... ножны шпурляк на Аршаншчыне!
400 старонак пра футбол у Оршы? Распытаем у аўтара, ці сапраўды яно вартае таго. А пакуль можна паўдзельнічаць у зборы сродкаў, каб дапамагчы кнізе пабачыць свет.