Новыя каляровыя галачкі верыфікацыі ў Twitter з'явяцца на наступным тыдні
Залаты колер — для кампаній, шэры — для ўрадаў, блакітны — для простых карыстальнікаў. І больш за ніякіх "сэлебрыці" / pixabay
Новы ўласнік "Твітар" Ілан Маск паабяцаў запусціць "каляровыя галачкі" для верыфікацыі карыстачоў Twitter у наступную пятніцу, піша Reuters.
Для розных тыпаў акаўнтаў створаць розны колер. "Галачка" для акаўнта кампаніі будзе залатой, акаўнты ўрадаў пазначаць шэрым колерам, а акаўнты простых карыстальнікаў — блакітным. Прытым, няважна, сэлебрыці вы ці не — за "галачку" трэба будзе проста заплаціць. Калі вы працуеце ў нейкай арганізацыі, побач можна будзе змясціць невялікае лога.
Раней "блакітную галачку" маглі атрымаць палітыкі, грамадскія дзеячы, лідары думак, журналісты ці сэлебрыці.
Кожны акаўнт будзе правярацца ўручную, адзначыў Маск.