Мельнікава, якая не прайшла паліграф, і падтрымка, што нам (не) патрэбна. Эфір

Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч / Еўрарадыё

Беларускі рэжым не спяшаецца, але нібыта гатовы выпускаць палітвязняў не толькі з турмаў, але і з краіны. Гэтая умова пакуль абавязковая для тых, хто выходзіць на волю праз зделку Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа. Але ёсць і тыя, хто, адсядзеўшы тэрмін, вяртаецца ў родныя сцены і застаецца ў Беларусі. Перыяд адаптацыі, які прыходзіцца праходзіць людзям пасля доўгага часу за кратамі, — гэта тое, што аб’ядноўвае (ці, прынамсі, мусіць аб’ядноўваць) нас усіх. 

Пра тое, што адбываецца з беларусамі пасля вызвалення і якая падтрымка ім насамрэч патрэбная, гаворым у эфіры Еўрарадыё з юрыстам, былым палітвязнем і экс-кандыдатам у прэзідэнты Алесем Міхалевічам, чыю старонку ў Facebook беларускі рэжым нядаўна прызнаў “экстрэмісцкай”. 

Таксама паразмаўляем пра блакіроўку сацсетак, закрыццё літоўскай мяжы і працяг гісторыі Анжалікі Мельнікавай, былой спікеркі Каардынацыйнай рады, якая яшчэ да знікнення не прайшла адзін з паліграфаў нібыта ў межах “ўнутранага расследавання” ў дэмакратычным асяроддзі.  

Беларусы, што выходзяць з КР апошнім часам, тлумачаць сваё рашэнне асабістымі прычынамі. Але ці толькі асабістым кіруюцца нашыя грамадзяне ў пытаннях бяспекі і празрыстасці працэсаў?

Эфір пачнецца ў 15:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.