Дзевяцярых жыхароў Ваўкавыска асудзілі па справе "дваровых чатаў"

Жыхары Ваўкавыска, асуджаныя па "справе дваровых чатаў"

Жыхары Ваўкавыска, асуджаныя па "справе дваровых чатаў" / spring96.org

У Гродзенскім абласным судзе асудзілі дзевяць жыхароў Ваўкавыску па так званай "справе дваровых чатаў".

Шасцярых жанчын і трох мужчын абвінавацілі ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК) і прызначылі калонію і штрафы ў памеры 800 базавых велічыняў (33 600 беларускіх рублёў) кожнаму, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Прысуд вынесла суддзя Зінаіда Барцэвіч. Нагодай стаў удзел асуджаных у дваровым тэлеграм-чаце "Вольныя ваўкі". Фігуранты справы знаходзяцца пад вартай з канца кастрычніка 2024 года.

Агулам Ліліі Юруць, Людміле Шрубок, Вользе Пракопчык, Алене Жукавай, Ірыне Дабрыновіч, Віктару Турчэніку, Наталлі Краўчук, Іллю Ходасу і Віталю Цынкелю, як падлічылі праваабаронцы, прызначылі 23 гады і тры месяцы зняволення, а таксама штраф у памеры 302 400 рублёў (прыкладна 77 200 еўра).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.