Nissan адклікае 188 тысяч красовераў па ўсім свеце
Прычына — дэфект сістэмы ABS.
Адзін з вядучых аўтавытворцаў Японіі, кампанія Nissan Motor абвясціла, што адклікае больш за 188 тысяч аўтамабіляў па ўсім свеце. Памылка ў праграмным забеспячэнні, якое адказвае за працу антыблакіровачнай сістэмы тармазоў, можа павялічыць тармазны шлях аўтамабіля пры рэзкім спыненні, што павышае рызыку аварыі. Пра гэта са спасылкай на японскія СМІ піша "Прайм".
Водкліку падлягаюць аўтамабілі Nissan Pathfinder, Infiniti JX35 і Infiniti QX60 2013-2014 мадэльных гадоў. Найбольшая колькасць аўтамабіляў —каля 150 тысяч — адклікаецца ў ЗША. Акрамя таго, акцыя распаўсюджваецца на Расію, Канаду, Кітай, Мексіку і іншыя краіны. Самой Японіі ў ліку краінаў, дзе адклічуць аўтамабілі, няма.
Дагэтуль аварый праў гэты дэфект не зафіксавана. Усе працы па ўстаноўцы новага праграмнага забеспячэння будуць праводзіцца ў аўтарызаваных сэрвісных цэнтрах бясплатна.