Невядомыя абстралялі беларускі храм у Вільні
Разбітая шыба / @christianvision
У ноч на 4 верасня невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшкання, у якім ладзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага Патрыярхата ў Вільні, паведамляе "Хрысціянская візія".
Выстраламі пашкоджаная шыба будынка. Паліцыя праводзіць расследаванне.
Гэта не адзіны падобны інцыдэнт. Як расказвала Еўрарадыё, у тую ж ноч шыбы пабілі ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні.