Нецвярозы хлопец на Audi збіў святлафор у сталіцы (фота)

Нецвярозы 23-гадовы хлопец на Audi збіў у Мінску святлафор. Уначы ён ехаў з боку МКАД у бок вуліцы Казінца і не саўладаў з кіраваннем.

Як інфармуе сайт onliner.by, легкавік выехаў на астравок бяспекі і збіў слуп, на якім стаяў святлафор. Вядома, што кіроўца прыехаў у сталіцу з Клецка. Акрамя штрафу і аплаты рамонту машыны яму давядзецца аплаціць аднаўленне святлафора.

Фота: onliner.by